КАРЛСБА́ДСКАЕ РАДО́ВІШЧА калійных солей,

у ЗША, штат Нью-Мексіка. Агульныя запасы аксіду калію К2О каля 100 млн. т, яго сярэдняя колькасць 18%. Распрацоўка з 1931. Здабыча падземным спосабам. Цэнтр — г. Карлсбад.

т. 8, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)